| выстава “Міcro art” |
[Jun. 26th, 2008|06:13 pm] |
27 чэрвеня ў 18 гадзін "ПАДЗЕМКА" прэзентуе артыстычную суполку "СТРУПЭК"(ПОЛЬШЧА)

Асноўнымі прынцыпамі артыстычнай суполкі “СТРУПЭК” (“Strupek”) з’яўляюцца свабодная (нязмушаная) мастацкая творчасьць, індывідуальнасць і выйсьце мастацтва на публічную прастору. “Strupek” не патрабуе ні зместу, ні формы (эстэтыкі) у межах суполкі а таксама мастакоў . Суполка змагаецца таксама са стэрэятыпамі звязанымі з сучасным мастацтвам. Праэкт мікра-арт, які з’яўляецца разлічанай на вялікі размах міжнароднай акцыяй, якая дае магчымасць непасрэднага данясення мастацтва да вялікай колькасці гледачоў, якія “канешне калі захочуць” могуць стварыць сваю галерэю. Мікра арт – гэта мастацтва у маштабе 1:10. Дзякуючы змяненню маштаба прапанаваных для прагляду прац з’явілася магчымасць арганізацыі выстаў у такіх нетыповых памяшканнях як кватэры, транспарт ці (па-першае) у вітрынах крам, у прасторах, даступных для ўсіх. Наступным важным элементам з’яўляецца паляпшэнне каммунікацый сярод мастакоў. Кожны можа адчыніцьсваю галерэю у любым месцы і усталяваць кантакт с суполкай, каб свабодна абменьвацца (напрыклад поштай) не толькі мікра-працамі, а таксама поглядамі і думкамі на тэму “Міcro art”. Што важна, працы у паменшаных маштабах з’яўляюцца копіямі існуючых арыгіналаў, пранумераваных у малой абмежаванай колькасці адзінак. Але гэта не значыць, што самі не з’яўляюцца творамі мастацтва, і, як копіі, пазбаўлены мастацкіх рысаў і вартасці. Глядач заўседы разумее, што мініяцюра, якую бачыць, не з’яўляецца толькі малой карцінай, раздрукоўкай, відэа, міні інсталяцыяй, скульптурай і гд, але у той самы час у 10 разоў вялікшым арыгіналам, і што праглядаемая выстава, магла бы быць праведзена у традыцыйных умовах. “Міcro art” дае магчымасць данясення сучаснага мастацтва да вялікай колькасці людзей у шматлікіх месцах Еўропы з невялікімі растратамі. Выстава ў “Падземцы” з’яўляецца першай з праэкту “Міcro art”. Вельмі нетыповай, таму як галерэя 1:10 будзе размешчана у галерэі 1:1. Мы абралі Беларусь , таму што нам здаецца. што гэты праэкт можа дапамагчы мясцовым мастакам з дапамогай прастога і хуткага спосабу паказаць за мяжой свае працы, якія не могуць быць экспанаваны на Радзіме. Можа таксама дапамагчы знайсці пакупнікоў. Наступныя выставы “Міcro art” адбудуцца у бліжэйшыя месяцы у Кракаве, Катовіцах, Познані, Островцу Свентокшыскім, Кельцам, Глівіцах, Адэсе, Берліне, Тулузе, Порто. Мастацтва не ведае межаў.



 |
|
|
| Comments: |
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/39877034/9189027) | From: l_z 2008-06-27 10:59 pm (UTC)
| (Link)
|
| |